Сёння ў анлайн-кінатэатрах AFISHA.TUT.BY адбылася абяцаная інтэрнэт-прэм'ера фільма Андрэя Курэйчыка «ГараШ». Як адзначаюць аўтары, гэта эксперыментальны нацыянальны кінапраект, зняты як альтэрнатыва «пафаснаму афіцыёзу і гіганцкім блокбастарам».

Гісторыя пра жыццё аўтаслесараў Шабаноў — незалежнае некамерцыйнае кіно пра Беларусь без дзяржаўнай і прадзюсерскай падтрымкі. Незвычайнасць і нонканфармізм «ГараШа» падкрэсліваецца і акцёрскім складам: разам з зоркай постсавецкага кінематографа Эвялінай Сакура і артыстамі беларускіх тэатраў ролі выконваюць карыфеі беларускага року з групы «Нейра Дзюбель» Аляксандр Кулінковіч і Юрый Навумаў, музыкант гуртоў «Ягор Забелаў Трыа» і «Гурзуф» Ягор Забелаў і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?