Адзіны антыманапольны орган — Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю — ствараецца на базе Міністэрства гандлю. Адпаведны ўказ № 188 «Аб органах антыманапольнага рэгулявання і гандлю» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 чэрвеня.

Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, у склад міністэрства перадаюцца дэпартамент цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі, а таксама упраўленні антыманапольнай і цэнавай палітыкі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

На новы антыманапольны орган ускладзеныя функцыі па развіцці канкурэнцыі на таварных рынках і супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці, у тым ліку функцыі органа рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій, рэгуляванні цэн і тарыфаў, кантролю і рэгулявання спажывецкага рынку, у галіне дзяржзакупак, рэкламнай дзейнасці і абароны правоў спажыўцоў.

Ключавой мэтай новага міністэрства з'яўляецца «рашэнне праблемы абароны ўнутранага рынку рэспублікі шляхам стварэння роўных канкурэнтных умоў для ўсіх яго ўдзельнікаў».

Стварэнне адзінай самастойнай цэнтралізаванай сістэмы антыманапольнага органа абумоўлена «неабходнасцю абароны добрасумленнай канкурэнцыі, стварэння цывілізаваных і эфектыўных інструментаў кантролю цэнаўтварэння», адзначаецца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?