Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Ўладзіслаў Шыкароў прызнаў апазыцыйнага актывіста Сяргея Каваленку вінаватым у правапарушэньні грамадзкага парадку, зьдзейсьненым 26‑га красавіка гэтага году.

Сябар КХП БНФ быў асуджаны за тое, што на ўгодкі чарнобыльскай катастрофы выйшаў у цэнтар горада зь бел‑чырвона‑белым сьцягам. Яго амаль адразу затрымалі міліцыянты, і амаль дваое сутак хлопцу давялося правесьці ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

28‑га красавіка над Сяргеем Каваленкам распачаўся суд, але актывіст запатрабаваў удзелу ў судовым працэсе перакладчыка, і гэтае ягонае хадайніцтва было задаволена толькі сёньня.

Падтрымаць Сяргея Каваленку ў судзе прыйшлі ягоныя родныя, сябры і моладзевыя актывісты. Працэс працягваўся ня больш за 15 хвілін, і напрыканцы судзьдзя Шыкароў прачытаў падрыхтаваную загадзя пастанову — прысудзіць апазыцыянэру штраф памерам 30 базавых велічынь, што складае адзін мільён 50 тысяч беларускіх рублёў.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0