Наведнікаў канцэрта гурту Brutto ў Дняпры эвакуіравалі з-за інфармацыі аб мініраванні. Пасярод канцэрта прысутных папрасілі пакінуць памяшканне, пішуць мясцовыя СМІ.

На старонцы Brutto ў фэйсбуку з'явіўся каментар вакаліста Сяргея Міхалка з нагоды перапыненага канцэрта: «Выйшлі за олд-скул на ганак клуба «Квадрат» і дружным сямейным колам спявалі «Воіны Святла», «Грай» і «Я веру». На біс — «Сонца» хорам з новымі сябрамі Brutto! Дзякуй, хлопцы, за вытрымку і афігенную атмасферу», — сказаў музыка.

Сяргей Міхалок стварыў Brutto пасля таго, як распусціў свой стары гурт «Ляпіс Трубяцкой». Вострасацыяльны змест песень Міхалка выклікаў забарону яго канцэртаў у Беларусі і Расіі. Міхалок пераехаў на жыхарства ва Украіну, дзе і выступае найчасцей. На яго канцэрты ў Вільні, Беластоку, Варшаве і Кіеве прыязджаюць тысячы беларусаў.

Песня «Грай» стала адной з самых папулярных песень на беларускай мове за ўсе часы. Міхалок выконвае яе на кожным канцэрце.

4 чэрвеня Brutto выступае на фестывалі на Тарасавай Гары, а 5 чэрвеня — у Чаркасах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?