У Петрыкаўскім раёне жыве бабка Анютка. У яе вампірскія вочы. Як што ў каго возьме, прыстрэт нападзе. Баба ўзяла ў маёй маці яек, і куры перасталі несціся.

Мама прыехала да мяне, паглядзела на маіх курэй, кажа:

– От у цябе куры як куры, а ў мяне абы-што.

Паехала, і – мае куры таксама перасталі несціся.

Суседка дала мне малітву ад суроку курэй.

21 стагоддзе, бляха. А я, чалавек з вышэйшай адукацыяй, і, можна сказаць, перспектывамі, іду ў куратнік і шаптацьму.

Курам. Малітву. Я.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?