Чыноўнікі з Мінадукацыі выбралі для экзамена па рускай мове дыктоўку з памылкай.

Пра гэта паведамляе сайт antijournalist.by. Дзевяцікласнікі пісалі яе па Івану Буніну — урывак з яго апавядання. Аднак у зборніку, надрукаваным у Мінску («Зборнік матэрыялаў для выпускнога экзамена па вучэбным прадмеце «Руская мова», менавіта з яго чытаюць выніковыя дыктоўкі), у гэтым апавяданні няма адной коскі: «Теплая, неподвижная вода блестела кругом[,] как зеркало». У маскоўскіх выданнях Буніна яна ёсць.

Сайт antijournalist.by адзначае, што міністэрства адукацыі друкуе эталонныя тэксты дыктовак з гэтай памылкай другі год запар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?