Станіслаў Шушкевіч

У Гданьску экс‑старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч быў уганараваны Голубам Міру — пераходнай узнагародай за заслугі ў барацьбе за мір і правы чалавека.

Прэмію Станіславу Шушкевічу ўручыў былы прэзыдэнт Польшчы, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Лех Валэнса.

«Гэта як у савецкі час атрымаць пераходны чырвоны сьцяг, але тут гэты голуб — гэта зусім іншае, пэрсанальнае, і калі гэта было ў руках такіх людзей як Вацлаў Гавал, Лех Валэнса, Ежы Бузэк, то я вельмі гэтым ганаруся. Шчыра кажучы, я яшчэ ня вельмі ўсьвядоміў, што трэба рабіць з гэтае нагоды, але тое, што папярэднія ўладары гэтага прызу вырашылі, што нейкі мой унёсак у справу міру быў адчувальным, то для мяне гэта, шчыра кажучы, вялікі гонар», — кажа Станіслаў Шушкевіч.

Гэтая ўзнагарода была заснаваная з нагоды 60‑годзьдзя прыняцьця Дэклярацыі правоў чалавека.

Паводле Deutsche Welle

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0