У панядзелак 6-га чэрвеня а 19.00 у Кінапакоі (вул. Мележа, д. 1) адбудзецца паказ шостай серыі шостага сезона серыяла «Гульня тронаў» у перакладзе на беларускую праекта Дармаед.BY.

«Ідэя прыйшла ў лютым, калі аргнізоўваў «Тыдзень беларускай мовы», мы тады пераагучылі трэйлер «Аватара», — распавядае адзін з арганізатараў Андрусь Архіпенка. — Праз месяц са мной связаўся Яўген Барысік, у яго таксама была такая ж ідэя, зрабіць беларускамоўны інфармацыйна-забаўляльны праект Дармаед.BY.» 

«Першы наш арганізацыйны сход адбыўся ў пачатку красавіка тады мы і абралі гэты серыял, бо ён адзін з самых папулярных у свеце, ды мы і самі яго глядзім. Калі ўзяць сусвет «Гульні Тронаў», то можна знайсці шмат цікавага, і параўнаць яго з Беларусю: Віцебская вобласць гэта Поўнач, Мінск — гэта залатая гавань і гэтак далей. Там 7 каралеўстваў - 7 рэгіёнаў у Беларусі.»

Зала разлічана на 30 гледачоў, уваход вольны, але па папярэднім запісе праз паведамленні Андрусю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?