Каля 200 прыватных лятальных апаратаў налічваецца ў Беларусі, паведаміў камандуючы ВПС і войскамі СПА Алег Двігалёў.

«Цяпер ужо каля 200 прыватных паветраных суднаў у Рэспубліцы Беларусь. Асобныя лётаюць, асобныя прыводзяцца ў спраўны стан, бо не заўсёды ёсць грошы і купляюцца няспраўныя, а затым іх рамантуюць, — растлумачыў Алег Двігалёў. — А ёсць яшчэ і самаробная авіяцыя. Напрыклад, у музеі авіятэхнікі ў Менскім аэраклубе можна ўбачыць колаплан».

Камандуючы зняпраўдзіў чуткі пра тое, што нібыта вайскоўцы не вельмі хочуць пускаць у неба прыватную авіяцыю.

«Вайскоўцы стаяць на варце паветраных рубяжоў. Мы адказваем за парадак у небе і хочам, каб усе ўладальнікі - прыватныя, дзяржаўныя і грамадскія ўладальнікі - паветраных суднаў выконвалі правілы палётаў у небе Рэспублікі Беларусь, - сказаў ён. - Таму мы намагаем на тым, што, калі купіў паветранае судна, атрымаў дакументы, то, калі ласка, падай заяўкі, зарэгіструй судна і лётай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?