Фота з афіцыйнай старонкі «Крумкачоў» у фэйсбуку.

Фота з афіцыйнай старонкі «Крумкачоў» у фэйсбуку.

У матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе «Крумкачы» на сваім полі выйгралі ў «Нафтана» з лікам 2:0 (Васілеўскі, 15, Бацішчаў, 55). Гэта пятая перамога навічка, які ідзе на 2-м месцы ў турнірнай табліцы.

9 чэрвеня «Крумкачы» згуляюць у гасцях з «Гранітам», а 15 чэрвеня ў Барысаве з БАТЭ.

Сёння таксама мінскае «Дынама» ў гасцях разграміла брэсцкіх аднаклубнікаў — 4:1, а жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» у гасцях «Нёман» — 3:0.

У нядзелю пройдуць тры матчы: БАТЭ — «Граніт», «Іслач» — «Славія», «Мінск» — «Шахцёр».

БАТЭ — 19 (8 гульняў), Крумкачы, Дынама Мінск — 17 (10), Тарпеда-БелАЗ — 16 (10), Шахцёр, Мінск — 14 (9)…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0