AFP

AFP

Пра гэта старшыня Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка паведаміла ў эфіры праграмы «Карціна свету» на тэлеканале «РТР-Беларусь».

«Той факт, што прэзідэнты нашых дзяржаў бяруць удзел у форумах міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, кажа пра тое, што яны надаюць вялікае значэнне такога фармату нашага ўзаемадзеяння», — адзначыла Мацвіенка.

Паплечніца Пуціна ўдакладніла, што на сустрэчы ў Мінску цэнтральнае месца зоймуць пытанні сацыяльнай палітыкі. «Тое, што цяпер няпростая эканамічная сітуацыя, гэта не значыць, што мы павінны менш увагі надаваць таму, як адчуваюць сёння нашы грамадзяне», — сказала Мацвіенка.

«Паколькі мы будуем адзіную Саюзную дзяржаву, мы павінны старацца стварыць і адзіныя роўныя сацыяльныя ўмовы. Каб быў роўны доступ да адукацыі, ахове здароўя, забяспечыць разумную міграцыю працоўнай сілы», — адзначыла кіраўніца верхняй палаты расійскага парламента. Магчыма, выказала здагадку яна, «калі-небудзь мы выйдзем на адзіныя сацыяльныя стандарты».

Мацвіенка таксама лічыць, што «правесці форум міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза — гэта правільная ідэя». «Яна будзе рэалізавана, калі прыйдзе для гэтага час», — сказала старшыня Савета Федэрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?