05.06.2016 / 13:52

У Мінску адзначаць Дзень таты 1

У мінскім Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага 19 чэрвеня пройдзе Дзень татаў.

Як паведамляе БЕЛТА, на летняй сцэне ў парку запланаваная канцэртная праграма. Для саміх татаў, а таксама мам і дзяцей арганізатары падрыхтавалі конкурсы і спаборніцтвы. Удзельнікі святкаванняў змогуць памаляваць на асфальце каляровай крэйдай, а таксама паспрабаваць на сабе тэхніку бодзі-арта.

Дзень таты арганізуе рэспубліканскае дабрачыннае аб’яднанне «Клуб Ільвоў» сумесна з камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Мінгарвыканкама. Такія ж святы адбываюцца ў многіх краінах у трэцюю нядзелю чэрвеня. У беларускай сталіцы такая акцыя ўпершыню прайшла ў 2013 годзе.

0
ada / Адказаць
05.06.2016 / 17:57
А "дзень маці" - відаць самы ціхі і незаўважны з адметных святаў. Як і самі маці.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру