У Швейцарыі завяршыўся рэферэндум, адным з пытаннем якога было ўвядзенне ў краіне безумоўнага базавага даходу (ББД).

78% удзельнікаў плебісцыту прагаласавалі супраць — пра гэта сведчаць першыя папярэднія падлікі, апублікаваныя інстытутам вывучэння грамадскай думкі gfs.bern па замове швейцарскай нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі SRG.SSR. Ідэю ўвядзення ББД падтрымалі 22% грамадзян.

«Сенсацыйны поспех»

Нягледзячы на тое, што пераважная большасць швейцарцаў адкінулі гэтую перспектыву, яе аўтары заявілі аб «сенсацыйным поспеху». У інтэрв'ю выданню Spiegel Online ініцыятары правядзення рэферэндуму заявілі, што для іх, у першую чаргу, было важна не ўхваленне большасці, а ўцягванне ў дыскусію як мага большай колькасці жыхароў.

«22% галасоў — гэта значна больш таго, на што мы разлічвалі, — падкрэсліў Даніэль Хэні, прэс-сакратар ініцыятыўнай групы, якая выступіла за правядзенне ўсеагульнага галасавання. — Гэта значыць, што дыскусія выходзіць на міжнародны ўзровень».

Апошнія апытанні пацвярджаюць меркаванне аўтараў ініцыятывы: 62% швейцарцаў лічаць, што тэма ўвядзення БДД, нягледзячы на тое, што яе адпрэчыла пераважная большасць, будзе абмяркоўвацца ў краіне і далей. Нават сярод тых, хто прагаласаваў супраць, 53% вераць у працяг дэбатаў на гэтую тэму. 69% упэўненыя, што пры паўторным галасаванні у ідэі безумоўнага базавага даходу будзе больш прыхільнікаў, і толькі 24% перакананыя, што гэтае пытанне можна лічыць закрытым.

Паводле задумы ініцыятараў увядзення БДД, кожны дарослы мог бы штомесяц разлічваць на 2260, а дзіця - на 565 еўра ў пераліку. Дадзеную суму атрымлівалі б беспрацоўныя грамадзяне, з заробку працуючых людзей гэтая частка адымалася б і адразу ж замянялася сумай, эквівалентнай БДД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?