05.06.2016 / 21:53

БАТЭ разграміў мікашэвіцкі «Граніт» 1

fcbate.by

У матчы 10-га тура чэмпіянату краіны па футболе БАТЭ на «Барысаў-Арэне» разграміў «Граніт» з лікам 4:0 (Карніцкі, 4, Іваніч, 85, 90+5, Гардзяйчук, 90+1).

Сёння прайшлі таксама матчы «Іслач» — «Славія» — 0:1, «Мінск» — «Шахцёр» — 1:0.

Пасля 10 тураў: БАТЭ — 22 (9 гульняў), Крумкачы, Мінск, Дынама Мінск — 17, Тарпеда-БелАЗ — 16, Славія — 15, Шахцёр — 14…

Матчы 11 тура пройдуць 9-10 чэрвеня. БАТЭ згуляе ў гасцях са «Славіяй», «Крумкачы» з «Гранітам», а «Мінск» — з «Дынама».

У 12-м туры 15 чэрвеня на «Барысаў-Арэне» згуляюць БАТЭ і «Крумкачы»

0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
07.06.2016 / 12:20
А цяпер у госці да Граніта едуць Крумкачы. Раздзяўбуць гранітных?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру