05.06.2016 / 22:53

Паліцыя застрэліла чатырох удзельнікаў нападу ў казахcтанскім Актабэ 4

У ходзе контртэрарыстычнай аперацыі ў казахстанскім Актабэ (горад на захадзе краіны) былі забітыя чатыры чалавекі, што напалі на вайсковую частку і зладзілі перастрэлку з паліцыяй, паведамляе ў нядзелю «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-сакратара МУС Казахстана Алмаса Садубаева.

Ён распавёў, што сямёра нападнікаў былі затрыманыя, з іх двое атрымалі раненні. Астатнія меркаваныя злачынцы адшукваюцца.

Садубаеў удакладніў, што раней у нядзелю група чалавек напала на збройную краму «Палада», дзе забіла прадаўца і ахоўніка крамы. У ходзе перастрэлкі з паліцэйскімі група людзей нанесла раненні траім праваахоўнікам.

Пры нападзе на другую збройную краму «Пантэра» быў забіты адзін наведнік крамы, і яшчэ адзін мірны жыхар быў паранены. Праваахоўнікі застрэлілі траіх нападнікаў.

Яшчэ адзін нападнік быў забіты ў ходзе атакі на вайсковую частку.

«Для нападу на вайсковую частку злачынцы захапілі маршрутны аўтобус, высадзілі кіроўцу і пасажыраў, а затым аўтобусам пратаранілі вароты, дзе, пракраўшыся на тэрыторыю, адкрылі стральбу, забіўшы трох, і параніўшы шасцярых вайскоўцаў», - распавёў Садубаеў.

Раней у нядзелю паведамлялася, што невядомыя, якія маглі быць датычныя да радыкальных рэлігійных груповак, здзейснілі некалькі нападаў у Актабэ.

0
vitaut / Адказаць
06.06.2016 / 09:54
каб не блізказць Акцюбінска(Актабэ)можна было б і на ісламістаў подумаць а так мне здаеццв рассейцы баламуцяць на Назарбаева ціснуць ды глебу под ахову русскоязічных рыхтуюць ва Украіне таксама з нападу на ваенные часткі і крамы са зброяй пачыналася. ды й Матвіенка неяк дарэчы выкзала аб прыцясненнях рускамоўных у Казахстане ,Беларусі ды ў краінах балтыі
0
Хутар / Адказаць
06.06.2016 / 11:47
vitaut, сапраўды, падобна на тое, што "старэйшыя браты" сабраліся адцяпаць у казахаў частку краіны. Нешта жа і у нас павінны закаламуціць, пятая калона, апошнім часам, заметна хвост задрала.
0
Ясь / Адказаць
06.06.2016 / 12:09
«аўтобусам пратаранілі вароты, дзе, пракраўшыся на тэрыторыю, ...» +++++++++++++ Гмм-м... Неяк дзяўна выглядае “пракраданьне”, якое пачынаецца з праламленьня(!) брамы аўтобусам.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру