Уяўляеце! Нядаўна мы заўважылі няладнае!

Калі зачыняюцца дзверы і гасне святло, у нашай краме пачынаюць дзеяцца дзівосы і цуды. Нашыя цацкі прачынаюцца і пачынаюць гаспадарыць на палічках, у кошыках і паўсюль, куды змогуць забрацца. Спрабуюць разбегчыся і запаўзці ў самыя розныя куткі. Мядзьведзяняты імкнуцца знайсці мёд. І часам ім гэта ўдаецца! Спрытны кот нават паспеў налавіць драўляных рыбак і дражніць імі мясцовых сабак…

Цудоўныя, мілыя і арыгінальныя цацкі, зробленыя ўручную беларускімі майстрамі з экалагічных матэрыялаў: воўны, паўвоўны, бавоўны і дрэва – чакаюць на новых гаспадароў на Ніжняй краме этнацэнтра «Рагна».

ПГВУП «Лігас-Фэст», УНП 691087613

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0