Падпольную вытворчасьць кантрафактных DVD выявілі ў Жодзіне. Як паведамляе прэсавая служба УУС Менскай вобласьці, 13 траўня супрацоўнікі Смалявіцкага й Жодзінскага аддзелаў міліцыі, а таксама супрацоўнікі жодзінскага аддзелу дзяржбясьпекі правялі апэратыўныя мерапрыемствы, падчас якіх выявілі студыю, якая займалася вырабам пірацкіх копій фільмаў.

Студыя месьцілася ў Жодзіне ў адным з сутарэньняў, якое арандуе мясцовы прадпрымальнік. Было канфіскавана 10 тысяч кантрафактных запісаў на DVD, а таксама выяўлена запісвальная тэхніка, станкі для абрэзкі ўпакоўкі, чыстыя DVD.

Таксама знайшлі дзьве гандлёвыя кропкі, якія рэалізоўвалі кантрафактную прадукцыю, там выяўлена й адабрана больш за 4000 пірацкіх копій на суму амаль 45 мільёнаў рублёў. Арыенціровачна, агульны кошт канфіскаванай прадукцыі складае 178 мільёнаў рублёў.

Паводле: borisov-e.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0