Такое рашэнне тлумачыцца тым, што ў гэтым годзе журы ўпершыню абірае кнігі не галасаваннем і падлікам балаў, а кансэнсусам, і дзеля дасягнення кансэнсусу журы спатрэбілася ўвесці дадатковую пазіцыю.

Лонг-ліст (паводле алфавіта)

Андрэй Адамовіч. Таўсьціла і лешч. — Вільня: «Логвінаў».

Валянцін Акудовіч. Прачнуцца ранкам у сваёй краіне. — Вільня: «Логвінаў».

Сяргей Балахонаў. Інфанта і аднарог. — Вільня: «Логвінаў».

Альгерд Бахарэвіч. Белая муха, забойца мужчын. — Мінск: «Галіяфы».

Аляксандр I. Бацкель. Яблыневы маёнтак. — Вільня: «Логвінаў».

Адам Глобус. Гісторыі пра Менск і яго ваколіцы. — Вільня: «Логвінаў».

Зміцер Дзядзенка. Гісторыі ў прыцемках. — Мінск: «Кнігазбор».

Алесь Пашкевіч. Рух. — Мінск: «Кнігазбор».

Марыя Роўда. Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі. — Мінск: «Кнігазбор».

Рома Свечнікаў. Рома едзе. Кніга 2. Вільня: «Логвінаў»/34mag.net

Таня Скарынкіна. Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі. — Вільня: «Логвінаў».

Кірыл Стаселька. Дзіцячы маніфест. — Мінск: «Галіяфы».

Макс Шчур. Завяршыць гештальт. — Тэрнопаль: «Крок».

Кароткі спіс будзе названы ў пачатку верасня.

Таксама вызначылася ўзнагарода для аўтара кнігі, якая зойме трэцяе месца. Інстытут імя Гётэ ў Мінску прапаноўвае трэцяму лаўрэату двухтыднёвы творчы адпачынак у Берлінскім літаратурным калоквіуме ў снежні 2016 года. Аўтар кнігі, якая зойме другое месца, будзе ўзнагароджаны стыпендыяй у Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя), першае — чэкам ад IdeaBank.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута — з беларускага боку; Анджэй Бжэзецкі і Малгажата Ноцунь — з польскага боку. Ганаровы старшыня журы — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік.

***

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. Папярэднія пераможцы: Павел Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці» (2015).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?