Кампанія Microsoft вырашыла дапамагчы карыстальнікам з няпростым выбарам, ці абнаўляць аперацыйную сістэму да новай версіі. Тысячы чалавек паведамілі, што іх персанальныя камп'ютары самастойна абнавіліся да Windows 10, абмінаючы апавяшчэнне карыстальніка. Таксама не было ў карыстальнікаў магчымасці адмяніць дзеянне.

Абнаўленне да Windows 10 было пераведзена з разраду «апцыянальных» у «рэкамендаваныя».

Раней кампанія аб'яўляла, што 29 ліпеня 2016 года завершыцца тэрмін бясплатнага абнаўлення да Windows 10. Пасля гэтага, як паведамлялася, аперацыйная сістэма Windows 10 паступіць у продаж у 190 краінах свету. Магчыма, менавіта таму Microsoft вырашыла паскорыць працэс абнаўлення АС на камп'ютарах карыстальнікаў. Эксперты пры гэтым адзначаюць, што тэрмін бясплатнага абнаўлення можа быць падоўжаны, бо Microsoft лічыць Windows 10 сваёй фінальнай аперацыйнай сістэмай, на якой кампанія збіраецца засяродзіць усе свае намаганні.

Аднак многія карыстальнікі заяўляюць пра тое, што хацелі б пакінуць на сваіх камп'ютарах ранейшую версію аперацыйнай сістэмы. У сеціве вельмі папулярныя запыты: «Як цалкам адмовіцца ад абнаўлення да Windows 10?» і «Як адмяніць устаноўку абнаўлення да Windows 10?».

Сярод парадаў, якія сустракаюцца ў дадзеным выпадку — адключыць у наладах Windows Update аўтаматычную загрузку «рэкамендаваных» абнаўленняў. Але гэта можа толькі адкласці абнаўленне.

Таксама раяць пасля загрузкі абнаўлення выканаць дзеянні: Пуск — Налады — Абнаўленні і бяспека — Аднаўленне. Пасля гэтага вернецца папярэдняя версія АС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?