06.06.2016 / 16:55

Памёр расійскі акцёр Аляксей Жаркоў 3

Пасля працяглай хваробы 5 чэрвеня на 69-м годзе пайшоў з жыцця народны артыст Расіі Аляксей Дзмітрыевіч Жаркоў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Саюза кінематаграфістаў РФ.

ТАСС

«Пайшоў з жыцця надзвычай таленавіты артыст, сціплы, добры чалавек Аляксей Жаркоў. У творчай біяграфіі Аляксея Дзмітрыевіча больш за 130 роляў у кіно, кожная з якіх уражвае ўнутранай сілай, самабытнасцю, вернасцю перадачы чалавечых характараў і выдатнай ігрой. Немагчыма забыць такія ролі, як Воранаў («Начное здарэнне»), Рабінін («Крымінальны талент»), Данглар («Вязень замка Iф»), Яўген («У горадзе Сочы цёмныя ночы»), Леў («Імітатары»), Чыбіс («Не будзіце спячага сабаку»), як немагчыма паверыць у тое, што Аляксея Жаркова няма з намі», — адзначылі ў Саюзе кінематаграфістаў.

Аляксей Жаркоў нарадзіўся ў Маскве 27 сакавіка 1948 года. Скончыў школу-студыю МХАТ. На працягу акцёрскай кар'еры ён граў у Тэатры ім. Ярмолавай і МХТ им.Чехова. У 2012 годзе ў акцёра быў інсульт, ён часова быў паралізаваны. У сакавіку 2016 года перанёс яшчэ адзін прыступ.

0
LMI / Адказаць
06.06.2016 / 17:16
Вельмі добры быў актор Шкада
0
мова / Адказаць
06.06.2016 / 17:40
Рэд. Дзякуй.
0
Войстрык / Адказаць
07.06.2016 / 06:05
десять негритят
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру