Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў запэўнівае, што Расія не плануе «нападаць на краіны НАТА».

Пра гэта ён сказаў на сумеснай са сваім фінскім калегам прэс-канферэнцыі ў Маскве.

«Перакананы, што ўсе сур'ёзныя і сумленныя палітыкі ведаюць, што ніколі Расія не будзе нападаць на якую-небудзь краіну — сябра Паўночнаатлантычнага альянсу. У нас ніякіх такіх планаў не існуе. Думаю, у НАТА гэта выдатна ведаюць, але проста карыстаюцца нагодай, каб пабольш тэхнікі і батальёнаў размясціць, перш за ўсё, як гарантыю таго, што ЗША па-ранейшаму будуць прыглядаць за ўсёй гэтай «палянай», — заявіў Лаўроў.

Нагадаем, 25 мая Лаўроў, кажучы пра пашырэнне НАТА, заявіў, што расійскі бок будзе прымаць усе неабходныя крокі «для адбіцця рызык і пагроз, якія ўзнікаюць для нацыянальнай бяспекі краіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?