Галандскія следчыя знайшлі сопла ракеты «Бук» на месцы крушэння «Боінга» ў Данбасе, паведамляецца ў прамежкавай справаздачы сумеснай следчай групы па справе аб крушэнні самалёта. Дакумент апублікаваны на сайце галандскай пракуратуры.

om.nl

Сваякі загінулых атрымалі справаздачу некалькі дзён таму.

Як адзначаюць галандскія СМІ, аб знаходцы такой буйной часткі ракеты на месцы крушэння рэйса MH17 паведамляецца ўпершыню.

Каб высветліць прычыну катастрофы, эксперты на авіябазе Гілзэ-Рэен збіраюць па частках корпус самалёта. Таксама яны займаюцца пошукамі абломкаў ракеты, якая, як мяркуецца, збіла авіялайнер.

Да палявых работ прыцягнутыя супрацоўнікі паліцыі з веданнем рускай і ўкраінскіх моў. Яны праслухоўваюць запісы тэлефонных размоў, перахопленыя Службай бяспекі Украіны, і спрабуюць выявіць, ці уяўляюць аўдыёфайлы якую-небудзь значнасць для расследавання.

Таксама ў справаздачы гаворыцца, што следчыя сабралі ўзоры глебы ў раёнах, з якіх, як мяркуецца, была запушчаная ракета, якая збіла рэйс MH17. Узоры будуць адпраўленыя на хімічны аналіз.

У следчых таксама ёсць цэлая ракета «Бук», якую яны разбіраюць па частках і параўноўваюць фрагменты з наяўнымі ў іх дэталямі.

Як паведамлялася раней, канчатковыя вынікі расследавання будуць прэзентаваныя гэтай восенню.

Нагадаем, катастрофа самалёта Boeing-777 рэйса MH17 забрала жыцці 283 пасажыраў і 15 членаў экіпажа, у тым ліку 80 дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?