06.06.2016 / 18:39

Cамалёт упаў у Расіі: двое загінулых 5

Два чалавекі загінулі ў выніку крушэння лёгкага самалёта АН-2 у Растоўскай вобласці.

Паводле інфармацыі мясцовага ўпраўлення МУС, катастрофа здарылася блізу хутара Садовы ў Сальскім раёне, размешчаным на поўдзень ад адміністрацыйнага цэнтра вобласці.

Самалёт выконваў работы сельскагаспадарчага прызначэння. Прычыны крушэння пакуль не высветленыя.

Як паведамілі ТАСС у праваахоўных органах рэгіёну, на зямлі ахвяр і разбурэнняў няма.

0
tumash / Адказаць
06.06.2016 / 19:08
"Чарговы"? Навошта гэтая тэндэнцыйная назва? Самалёты падаюць не толькі ў Расіі.
0
Джон Жарптушкін / Адказаць
06.06.2016 / 19:54
Яны будуць падаць, але няхай расіяне трымаюцца! Моцнага ім здароўя, шчасьця, усіх даброцяў!
0
kipelshtein / Адказаць
06.06.2016 / 20:56
АН-2 гэта "кукурузнік" калі маскавіты дасель лятаюць на АН-2 то ў тым што здарылась катастрофа няма нічога дзівнага !
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру