Віктар Карчной у 2014 г., фота EPA

Віктар Карчной у 2014 г., фота EPA

Віктар Карчной — чатырохразовы чэмпіён СССР па шахматах. Ён выйграваў турніры ў 1960, 1962 г., 1964 г. і 1970 гадах. Акрамя таго, ён двойчы гуляў матчы за званне чэмпіёна свету з Анатолем Карпавым, але абодва разы прайграў. Матчы праходзілі ў 1978 i 1981 гадах.

У 1974 годзе Віктар Карчной з'ехаў з СССР. Пасля ён атрымаў швейцарскае грамадзянства. У Савецкім Саюзе Карчной лічыўся невяртанцам, з-за чаго яго сям'я падвяргалася пераследу.

Карчной гуляў у шахматы і ў апошнія гады жыцця. У 2011 годзе ў 80 гадоў ён выйграў ветэранскі турнір у гонар 100-годдзя Міхаіла Батвінніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?