Генпракуратура РФ адмовілася арыштаваць і выдаць па запыце Кіева экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Пра гэта паведаміў «Інтэрфаксу» афіцыйны прадстаўнік расійскага нагляднага ведамства Аляксандр Кураной.

Паводле яго слоў, у лютым 2015 года з Генпракуратуры Украіны «ў сувязі з правядзеннем дасудовага расследавання па адной з крымінальных спраў паступала хадайніцтва аб часовым затрыманні і ўзяцці Януковіча пад варту да атрымання запыту аб яго выдачы».

«Па выніках разгляду гэтае хадайніцтва пакінутае без выканання па падставах, прадугледжаных Еўрапейскай канвенцыяй аб выдачы ад 13 снежня 1957 года, пра што ўкраінскі бок праінфармаваны», — сказаў Кураной.

Раней Генпракуратура Украіны атрымала ад Масквы адмовы па двух запытах на выдачу былога прэзідэнта краіны (2010-2014) Віктара Януковіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0