06.06.2016 / 19:33

Пачаліся маштабныя вучэнні НАТА «Baltops-2016» 4

6 чэрвеня ў Эстоніі, Польшчы, Германіі, Швецыі, Фінляндыі і ў акваторыі Балтыйскага мора пачаліся вучэнні НАТА Baltops-2016. У іх бяруць удзел больш за 6 тысяч вайскоўцаў з 17 краін, каля 49 судоў, 60 самалётаў і тры падводныя лодкі.

Мэтай вучэнняў з'яўляецца дэманстрацыя магчымасці сумесных дзеянняў саюзнікаў і партнёраў па НАТА, а таксама дэманстрацыя краінам рэгіёну прыхільнасці НАТА забеспячэнню бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне Балтыйскага мора. Трэніроўкі пройдуць ва ўсім спектры баявых дзеянняў на моры, уключаючы вучэнні сіл СПА, адпрацоўку навыкаў супрацькарабельных і супрацьлодкавай барацьбы, а таксама правядзенне дэсантных аперацый, піша РБК.

Акрамя таго, у Эстоніі, Латвіі і Літве пройдуць таксама вучэнні Saber Strike («Удар шаблі»), накіраваныя на адпрацоўку перамяшчэння ваеннай тэхнікі і асабовага складу праз ФРГ і Польшчу ў краіны Балтыі, а таксама ў Румынію і Балгарыю, паведамляе Newsru.com.

Акрамя гэтага, у Польшчы пачаліся вучэнні Anakonda-16. Гэта найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні ў Польшчы з 1989 года. У манеўрах прымаюць удзел каля 31 тысячы салдат з 18 краін НАТА і 5 дзяржаў - членаў праграмы «Партнёрства ў імя міру», 3 тысячы баявых машын, 105 самалётаў і верталётаў і 12 судоў, перадае «Радыё Польшча».

Паводле сцэнара, паміж двума саюзамі адбываецца канфлікт. У адзін з саюзаў уваходзіць Польшча, краіны Балтыі і іншыя дзяржавы, у другой — выдуманыя краіны. Развіццё сітуацыі прадугледжвае анексію выдуманай дзяржавы, дэстабілізацыю ў рэгіёне Балтыйскага мора, узмацненне гібрыдных пагроз і ўварванне ў краіны Балтыі і Польшчу.

У рамках «Анаконды» плануюцца манеўры Swift Response («Хуткі адказ»), падчас якіх адбудзецца перакідка дэсанту з ЗША ў Еўропу.

Вучэнні ў Польшчы праходзяць перад самітам НАТА ў Варшаве, які адбудзецца 8-9 ліпеня.

0
belariy / Адказаць
06.06.2016 / 19:54
правільна. хай пабразгочуць зброяй. бо па-іншаму крэмль не разумее.
0
soton / Адказаць
06.06.2016 / 20:32
CHym adkaja Maskva? - Niama dzeneg!
0
Жвiр / Адказаць
06.06.2016 / 23:06
U dačynienni da vajskovaha flotu kažuc nie "sudoū", a karablioū.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру