06.06.2016 / 21:40

Ва Украіне з'явіцца вайсковая паліцыя 2

У стратэгічным абаронным бюлетэні, зацверджаным сёння прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, прадугледжана стварэнне ваеннай паліцыі.

Пра гэта гаворыцца ў тэксце Стратэгічнага абароннага бюлетэня, апублікаванага на сайце кіраўніка дзяржавы.

У дакуменце сказана, што ваенную службу правапарадку ва Узброеных Сілах Украіны плануецца рэфармаваць у Ваенную паліцыю.

Азначанае рэфармаванне павінна на заканадаўчым узроўні мець пэўную агульную структуру і яго асноўныя функцыі з наданнем права ажыццяўляць дасудовае расследаванне злачынстваў, учыненых ваеннаслужачымі УСУ супраць устаноўленага парадку нясення ваеннай службы, і правы вядзення аператыўна-вышуковай дзейнасці. Таксама сказана, што па выніках рэформы, здольнасці ваеннай паліцыі павінны быць нарошчаныя, а яе арганізацыйная структура аптымізаваная ў адпаведнасці з новай структурай УСУ.

Раней у панядзелак, 6 чэрвеня, Парашэнка падпісаў указ «Аб рашэнні Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 20 мая 2016 года «Аб стратэгічным абаронным бюлетэні Украіны».

0
Яська / Адказаць
07.06.2016 / 11:25
Словы "вайсковы" і "ваенны" блізкія па сэнсу словы, але ня тоесныя. Вайсковы, то бок зьвязаны непасрэдна з войскам (вайсковы статут, вайсковая форма, вайсковы гарадок). Ваенны, то бок непасрэдна зьвязаны з вайною (ваенны канфлікт, ваеннае раненьне). Таму толькі вайсковая паліцыя! А ваенная паліцыя хіба можа толькі адгледжваць узьнікненьне ваенных, узброенных сутычак з мэтаю іх неадкладнага спыненьня.
0
Чатыры з паловай танкісты / Адказаць
07.06.2016 / 11:56
Дай Бог Парашэнку набраць добрую міліцыю, бо вайсковыя - гэта небяспесна....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру