Авіяносец Illustrious, які менш чым два гады таму быў выведзены са складу флоту Яе Вялікасці, прадаецца на аўкцыёне, гаворыцца ў паведамленні на сайце Мінабароны Вялікабрытаніі.

Карабель водазмяшчэннем 22 000 тон і даўжынёй у 210 метраў меў каманду ў 685 чалавек, яшчэ 366 былі лётчыкамі ці тэхнікамі пры самалётах.

Унутры і на палубе авіяносца змяшчаліся 22 верталёты розных тыпаў ці 22 штурмавікі вертыкальнага і скарочанага ўзлёту і пасадкі Sea Harrier/Harrier II.

Illustrious праслужыў брытанцам 32 гады, падчас якіх удзельнічаў у аперацыях на Балканах, Афрыцы, Бліжнім Усходзе, аднак цяпер прадаецца на металалом. Замест яго будзе служыць ў тры разы большы авіяносец Queen Elizabeth.

Беларусі, канешне, авіяносец абсалютна непатрэбны, аднак любы баявы карабель, які быў набыты «для мірных мэтаў», можа раптам зноў пераўтварыцца ў баявы.

Гэтак здарылася з былым савецкім недабудаваным авіяносным крэйсерам «Вараг», які быў у 1998 годзе прададзены кітайскай кампаніі Chong Lot Travel Agency Ltd.

Кітайцы быццам бы збіраліся зрабіць з карабля забаўляльны цэнтр, аднак урэшце з кітайскай сточні быў спушчаны на воду авіяносец «Ляанін».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?