Лідары легендарнага гурту Metallica Джэймс Хэтфілд і Кірк Лі Хэмет выканалі нацыянальны гімн ЗША перад чацвёртым матчам фіналу Кубка Стэнлі паміж «Сан-Хасэ» і «Пітсбургам».

Пасля матчу гітары, на якіх гралі музыкі, былі выстаўленыя на дабрачынны аўкцыён. Таксама на гульні прысутнічалі Ларс Ульрых і Роб Трухільа, бубнач і бас-гітарыст амерыканскага гурту. Яны адчынілі дзверы хакеістам «Шаркс» перад выхадам на лёд. А Хэтфілд граў у форме «акул».

Аднак падтрымка Metallica не дапамагла «Сан-Хасэ». Акулы прайгралі «Пітсбургу» — 1:3. З такім жа лікам пінгвіны вядуць і ў серыі да чатырох перамог. «Пітсбургу» засталося выйграць адзін матч, каб атрымаць Кубак Стэнлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?