Маладая пара, якую затрымалі мазырскія міліцыянты, мае расійскае грамадзянства і на радзіме знаходзілася ў вышуку.

17-гадовую дзяўчыну ў Расіі доўгі час адшуквалі як без вестак зніклую, а яе 20-гадовым суайчыннікам цікавілася расійская паліцыя: хлопец падазраецца ў здзяйсненні шэрагу крадзяжоў.

Як паведамляе аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама, у Беларусі, у прыватнасці ў Гомельскай вобласці, дзяўчына і хлопец вялі бадзяжніцкі лад жыцця, перасоўваліся аўтастопам і зараблялі крадзяжамі з дачных дамоў і жылля пенсіянераў у Мазырскім і Нараўлянскім раёнах.

У цяперашні час затрыманыя далі прызнальныя паказанні па дзевяці крадзяжах. Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку працягваюць расследаванне, правяраючы гэтых асоб на дачыненне да здзяйснення іншых злачынстваў у рэгіёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?