Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін лічыць, што нельга называць прапагандай інфармацыю, калі яна камусьці не падабаецца.

Reuters

Пра гэта Пуцін сказаў у ходзе наведвання дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва «Россия сегодня» у сувязі з яго 75-годдзем. Суправаджалі Пуціна гендырэктар агенцтва Дзмітрый Кісялёў і галоўны рэдактар Маргарыта Сіманьян.

«Важна для прадстаўнікоў улады ва ўсіх краінах свету забяспечыць свабоду распаўсюду інфармацыі», — сказаў Пуцін.

«Не можа быць сітуацыі, што калі нейкім уладам нейкая інфармацыя падабаецца, яе варта абараняць і казаць пра свабоду распаўсюду інфармацыі, пра свабодзу прэсы, а калі нешта не падабаецца — тут жа абзываць гэтую інфармацыю прапагандай каго б там ні было, якая абслугоўвае нейкія палітычныя групы або інтарэсы канкрэтных дзяржаў. Інфармацыя павінна быць аб'ектыўнай з усіх пунктаў гледжання і не падвяргацца ніякім рэпрэсіўным дзеянням з мэтай яе карэкціроўкі», — упэўнены прэзідэнт РФ.

Пуцін даручыў «России сегодня», «як гэта было ў папярэднія гады, аб'ектыўна расказваць аб знешняй і ўнутранай палітыцы нашай краіны, інвестыцыйнай прывабнасці расійскай эканомікі, нашай багатай шматнацыянальнай культуры і пры гэтым даваць аўдыторыі шырокую палітру меркаванняў і поглядаў».

Ён адзначыў, што «Россия сегодня» прапануе аўдыторыі інфармацыю ў розных фарматах больш чым на 30 мовах, у 32 краінах створаныя такія бюро.

Па словах Пуціна, штодня флагманскі сайт «Россия сегодня» служыць «верагоднай» крыніцай навін для 2 млн чалавек, што робіць яго першым па аўдыторыі сярод навінавых рэсурсаў на рускай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?