Журналісты высветлілі, колькі часу марнуе сярэднестатыстычная модніца на выбар адзення. Выданне New York Post апублікавала даследаванне, у якім гаворыцца, што 6 месяцаў жыцця амерыканак сыходзіць на прымеркі і прыняцце складанага рашэння «што мне сёння надзець?».

ehow.com.br

У даследаванні ацэньваліся амерыканкі ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў. Паводле яго вынікаў, жанчыны ў ЗША праводзяць у дзень 17 хвілін, выбіраючы адзенне.

Больш за тое, 60% жанчын адзначылі, што падчас выбару адзення часцяком у іх бываюць успышкі гневу. А пакутуюць ад падобнай раздражняльнасці ў 20% выпадкаў іх мужы. 15% апытаных кажуць пра тое, што няўдалы выбар прадмета гардэроба можа сапсаваць настрой на ўвесь дзень.

Магчыма, менавіта па гэтай прычыне ва ўсім свеце расце папулярнасць руху па «знішчэнні шаф». Бо самы каштоўны рэсурс у сучасным свеце — гэта час. У трэндзе цяпер Fast Fashion, калі людзі не перажываюць з нагоды свайго стылю, надзяваючы раніцай першае, што трапілася пад руку.

Прыклад падаюць паспяховыя людзі. Дарэчы, заснавальнік Apple нябожчык Стыў Джобс аднойчы вызначыўся з выбарам адзення і затым увесь час хадзіў толькі ў чорнай вадалазцы і джынсах. Так ён стварыў свой вобраз і пры гэтым не марнаваў шмат часу на выбар адзення. Падобным чынам паступае і заснавальнік Facebook Марк Цукерберг: у яго гардэробе нязменна прысутнічаюць цёмна-сінія джынсы і шэрыя футболкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0