Вялікі пажар успыхнуў ў нямецкім Дзюсельдорфе — полымя ахапіла выставачны комплекс, які выкарыстоўваецца як часовы цэнтр размяшчэння мігрантаў.
twitter.com/humansinking
Павдоле заявы ўладаў, усе насельнікі будынка (282, большасць з якіх мужчыны) эвакуяаваныя, па медыцынскую дапамогу звярнуліся каля 28 чалавек.
У дадзены момант паліцыя правярае шасцярых рэзідэнтаў цэнтра па падазрэнні ў падпале, паведамляе Deutsche Welle.
Як піша Breitbart.com, пажары ў еўрапейскіх цэнтрах размяшчэння мігрантаў у апошні час пачасціліся. Звычайна ў іх абвінавачваюць мясцовых жыхароў, абураных з'яўленнем мігрантаў у іх акрузе, аднак ужо даказана, што многія пажары былі справай рук саміх мігрантаў — часам па недаглядзе, але часцей наўмысна: такім чынам яны выказваюць незадаволенасць «недастатковым камфортам» прадастаўленага жытла.