08.06.2016 / 15:13

Следчыя высвятляюць абставіны жорсткага забойства ў Мінску жорсткае фота 6

Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску высвятляюцца абставіны жорсткага забойства мінчанкі, 1976 года нараджэння.

Следчымі ў цесным узаемадзеянні з аператыўнымі супрацоўнікамі ГУУС Мінгарвыканкама выяўлена, што жанчына, чыё цела 7 чэрвеня было выяўлена ў двары жылога дома ў Фрунзенскім раёне сталіцы, была забітая ў адной з кватэр суседняга дома.

Устаноўлена, што падчас распівання спіртных напояў паміж загінулай і падазраванай, 1973 года нараджэння, адбылася сварка, падчас якой пацярпелай былі нанесеныя шматлікія ўдары нажом па розных частках цела. Пасля гэтага падазраваная патэлефанавала знаёмаму і папрасіла дапамагчы пазбавіцца ад цела, што ён і зрабіў, перанёсшы яго з кватэры на вуліцу.

Жанчына затрыманая. У дачыненні да яе распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Улічваючы цяжар здзейсненага злачынства, следства мае намер хадайнічаць перад пракурорам аб ужыванні да затрыманай меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Расследаванне працягваецца.

0
Гэля / Адказаць
08.06.2016 / 15:41
Жорсткасць і страх побач з намі.
0
LMI / Адказаць
08.06.2016 / 16:21
Вось я і кажу, што ніякая смяротная кара не стрымлівае. У нас ужо даўно забіваюць проста так
0
Правда / Адказаць
08.06.2016 / 16:57
"Вось я і кажу, што ніякая смяротная кара не стрымлівае" Даже если не останавливает. С заключением под стражу у тварей всегда есть варианты на УДО или побег. А так не будет.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру