Аляксандр Лукашэнка адзначае неабходнасць зняцця абмежаванняў ва ўзаемным гандлі з Расіяй. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

«Павышэнню стабільнасці нашых эканомік, росту дабрабыту беларусаў і расіян спрыяла б зняцце яшчэ існуючых некаторых абмежаванняў ва ўзаемным гандлі», - заявіў беларускі лідар.

Пуцін, у сваю чаргу, заявіў, што адносіны Беларусі і Расіі — найбольш прасунутыя на постсавецкай прасторы.

«Мы вельмі шмат удзяляем увагі не толькі эканоміцы, але і сацыяльным пытанням. У цэлым гэта, безумоўна, ідзе на карысць нашым грамадзянам. Такі настрой расійскі бок не толькі захоўвае, але і гатовы ўзмацняць», — сказаў Уладзімір Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?