Эвалдас Ігнатавічус будзе адкліканы з пасады амбасадара Літвы ў Беларусі з 11 ліпеня. Адпаведныя рашэнне было зацверджана 8 чэрвеня ўрадам Літвы, паведамляе агенцтва BNS.

Эвалдаса Ігнатавічуса на пасадзе зменіць дырэктар Консульскага дэпартамента МЗС Літвы Андрус Пулокас. Яго кандыдатуру падтрымаў парламенцкі камітэт па замежных справах.

Андрус Пулокас, фота tio.by

Ігнатавічус быў прызначаны на пасаду амбасадара Літвы ў Беларусь вясной 2013 года. Ён змяніў на гэтай пасадзе Лінаса Лінкявічуса, які стаў міністрам замежных спраў Літвы.

Андрус Пулокаc добра ведае Беларусь — будучы дырэктарам Консульскага дэпартамента МЗС Літвы, ён прыклаў нямала намаганняў для адкрыцця візавых цэнтраў у нашай краіне.

Замена Ігнатавічуса на Пулокаса — стандартная працэдура і ратацыя кадраў. Урад Літвы таксама прызначыў новых паслоў і ў іншыя краіны — напрыклад, у Латвію і пры прадстаўніцтве ААН у Жэневе.

У Літве амбасадараў прызначае і вызваляе ад пасады прэзідэнт краіны па прадстаўленні ўрада і з ухвалення парламенцкага камітэта па замежных справах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?