08.06.2016 / 21:32

«Расія — гэта вайна!»: Дашкевіч правёў пікет на адкрыцці графіці «Мінск—Масква» ФОТА, ВІДЭА + дадаліся фоты 46

Сёння на вуліцы Магілёўскай прайшло афіцыйнае адкрыццё скандальнага графіці з беларускім хлопчыкам і расійскай дзяўчынкай. «Малады фронт» заклікаў мінчукоў далучыцца да мерапрыемства асобным пікетам. 

Самыя яркія моманты з пікета:

Людзі ў цывільным перашкаджалі пратэстоўцам і не давалі прайсці да месца ўрачыстага адкрыцця.

Пад бадзёрыя песні з дынамікаў пра любоў да Расіі лідар «Маладога фронта» Зміцер Дашкевіч і іншыя актывісты разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі і плакаты з надпісамі «Саюз з агрэсарам = вайна», «Не саюзу з бандай» і іншыя.

Да месца афіцыйнага мерапрыемства пікетоўцаў не пусціў шчыльны шэраг міліцыянтаў у цывільным. На актывістаў масава складалі пратаколы. 

Меркавалася, што на адкрыцці выступяць прадстаўнікі ўладаў Мінска і Масквы, для іх нават усталявалі невялікую сцэну з двума мікрафонамі. Аднак ніякіх прамоваў не было: афіцыйныя асобы толькі разбілі аб сцяну бутэльку (мабыць, з шампанскім) і ўручылі сертыфікат аб падарунку графіці Мінску ад урада Масквы.

Акрамя дзяцей і афіцыйных асоб, на адкрыцці прысутнічала Камуністычная партыя Беларусі. Удзельнікі рабілі выгляд, як быццам нічога не адбывалася.

Урачыстае адкрыццё прайшло не на падрыхтаванай сцэне з мікрафонамі, а ў куце дома толькі для журналістаў.

Відэа і фота Мікіты Недаверкава і Ірыны Арахоўскай

0
Аранжык / Адказаць
08.06.2016 / 17:45
Зацюкалі грамадзтва . Так як Дашкевіч павінна быць тысячы. Вялікі дзякуй Зміцер !
0
Нудык / Адказаць
08.06.2016 / 17:46
Экшн Дашкевiч VS зомбi)
0
гоша / Адказаць
08.06.2016 / 17:49
Трэба ісці ўсім на гэтыя шабашы
Паказаць усе каментары/ 46 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру