Як стала вядома Tribuna.com, начальнік дэпартамента судзейства і інспектавання АБФФ Андрэй Жукаў затрыманы. Крыніца ў федэрацыі футбола паведаміла пра тое, што затрыманне адбылося ўчора ўвечары проста ў працоўным кабінеце Жукава. Яго абвінавачваюць у атрыманні хабару.

Асабісты тэлефон Жукава ў дадзены момант не адказвае.

На працягу дня звязацца з АБФФ для афіцыйных каментароў не ўдалося.

МУС, Генпракуратура і КДБ пакуль устрымліваюцца ад прадастаўлення больш падрабязнай інфармацыі. У Следчым камітэце паведамілі, што матэрыялы па гэтай справе да іх пакуль не паступалі.

У бліжэйшы чацвер Жукаў павінен быў інспектаваць матч чэмпіянату Беларусі «Слуцк» — «Дынама» Брэст, аднак на гульню ўжо зроблена новае прызначэнне — яе праінспектуе Віктар Шукан.

Паводле звеста «Прэсбола», затрыманне адбылося вечарам 7 чэрвеня ў працоўным кабінеце Жукава, які ў дадзены момант апячатаны. Акрамя таго, у кабінеце праведзеная канфіскацыя дакументаў.

Таксама Tribuna.com стала вядома, што праваахоўнымі органамі затрыманы галоўны трэнер «Смаргоні» Мікалай Рындзюк і беларускі суддзя Андрэй Сарока.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0