Сёньня актывісты незарэгістраванага руху «Бунт» зладзілі на Нямізе акцыю, падчас якой раздавалі улёткі, а таксама прапаноўвалі даць адказ на пытаньне «Ці падобныя гэтыя людзі?», ацаніўшы партрэты Гітлера, Сталіна, Лукашэнкі: з дзецьмі ды вайсковых строях.
Празь некалькі хвілін акцыя была спынена міліцыяй.
Хлопцаў зьвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Актывісту руху Глебу Курцову і журналісту Яраславу Сьцешыку далі 5 сутак арышту. Зьмітра Е. адпусьцілі без складаньня пратаколу.