Напярэдадні футбольнага турніру Еўра-2016 французскі ўрад выпусціў праграму для мабільнага тэлефона пад назвай SAIP, якая павінна папярэдзіць грамадскасць у выпадку небяспекі тэрарыстычнага нападу.

AFP

Ва ўрадзе кажуць, што праграма была распрацаваная пасля лістападаўскіх тэрактаў у Парыжы, ахвярамі якіх сталі 130 чалавек.

У аўторак брытанскі МЗС папярэдзіў брытанскіх грамадзян аб імавернасці нападаў падчас матчаў чэмпіянату Еўропы ў Францыі. Паводле дадзеных Форын-офіса, патэнцыяльнымі аб'ектамі нападаў падчас футбольнага турніру з'яўляюцца стадыёны, фан-зоны і транспартныя вузлы.

Карыстальнікі змогуць падпісацца на атрыманне папярэджанняў аб небяспецы ў розных геаграфічных зонах — агульнам да васьмі, не лічачы бягучага месцазнаходжання.

У абвестцы будзе дадзенае кароткае апісанне таго, што здарылася, а таксама рэкамендацыі, як заставацца ў бяспецы.

Урад падкрэслівае, што канфідэнцыйнасць карыстальнікаў будзе абаронена.

У цяперашні час распрацоўваюцца і іншыя версіі праграмы, якія дазволяць папярэджваць карыстальнікаў аб надзвычайных сітуацыях іншага роду — такіх як паводкі і тэхнагенныя аварыі.

Праграма даступная для загрузкі на смартфоны, якія працуюць пад аперацыйнымі сістэмамі IOS і Android.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?