Як паведамляе ізраільская паліцыя, яшчэ восем чалавек атрымалі раненні, пяцёра з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Двое стралкоў арыштаваныя, вядуцца пошукі іх меркаванага саўдзельніка, паведаміла Бі-бі-сі прадстаўнік паліцыі.

Інцыдэнт адбыўся ў непасрэднай блізкасці ад цэнтральнага вайсковага штаба і комплексу будынкаў міністэрства абароны Ізраілю. У гэтым раёне размешчана таксама мноства кафэ і рэстаранаў.

На выкладзеным у сацсетках відэароліку паліцэйскі страляе ва ўзброенага чалавека, а затым арыштоўвае падазраванага, на кашулі якога відаць кроў.

У паліцыі заяўляюць, што напад быў відавочна накіраваны супраць ізраільцянаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?