У чэрвені гэтага года пачаліся мэтанакіраваныя праектна-пошукавыя работы па будаўніцтве археалагічнага музея пад адкрытым небам, які плануецца размясціць на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

Экспазіцыя музея

Экспазіцыя музея

Праектныя работы вядуцца сіламі філіяла «Брэстрэстаўрацыяпраект» ААТ «Белрэстаўрацыя» сумесна з дзяржаўным інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Ідэя стварэння археалагічнага музея пад адкрытым небам на тэрыторыі Нацыянальнага парку з'явілася ў 2009 годзе, калі супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі ў сувязі з падрыхтоўкай да святкавання 600-годдзя запаведнасьці Белавескай пушчы правялі буйнамаштабныя археалагічныя пошукі. За некалькі гадоў навукоўцы выявілі больш за 50 археалагічных аб'ектаў, якія датуюцца перыядамі ад мезаліту (IX—V тыс. да н. э.) да ранняга Сярэднявечча (V—X стагоддзе н.э.).

Гэты факт заахвоціў навукоўцаў стварыць на тэрыторыі нацыянальнага парку, які не мае аналагаў у Беларусі, археалагічны музей пад адкрытым небам.

Экспазіцыя аб'ектаў будзе займаць плошчу больш за 13 гектараў. У складзе асноўнай музейнай экспазіцыі сем розначасовых комплексаў пэўных эпох, якія адлюстроўваюць розныя археалагічныя культуры.

 Часткай культурна-адукацыйнага абслугоўвання наведвальнікаў музея стануць таксама аб'екты «жывой археалогіі», дзе кожны ахвотны зможа далучыцца да вытворчасці прылад працы, прадметаў побыту, а таксама старадаўніх тэхналогіях падрыхтоўкі ежы. Рамеснікі-рэканструктары будуць праводзіць паказальныя заняткі па відах рамёстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?