Ён заявіў, што размяшчэнне ў Клінцах расійскіх войскаў накіравана не супраць Беларусі, а супраць Украіны — у якасці прэвентыўнай меры:

«Што тычыцца Клінцоў, то прычым тут Беларусь? Я так разумею, што ў нас не атрымліваецца з мінскімі дамоўленасцямі, ва Украіне радыкалізм зноў пачынае ўздымацца — акрамя Правага сектара фармуюцца новыя сілы, зверхправыя, больш радыкальныя.

Ва Украіне пачынае перамагаць пункт вайны. А мы як бы не вельмі хочам, каб ён перамагаў. Калі пераможа, то яна магчыма і на мяжы з Расіяй. Таму гэта прэвентыўная рэч. Не бачу нічога радыкальнага ў гэтым», — сказаў Аляксандр Сурыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?