У пытанні фармавання цаны на расійскі газ для Беларусі бакі пакуль не прыйшлі да згоды. Так пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў пракаментаваў вынікі перамоў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, што прайшлі 8 чэрвеня ў Мінску і закраналі сітуацыю з цаной на газ.

«Калі мы падпісалі кантракт, трэба, выконваючы кантракт, дамаўляцца, неяк яго змяняць», — заявіў пасол на прэс-канферэнцыі 9 чэрвеня ў Мінску.

Пры гэтым Сурыкаў адзначыў, што ва ўзаемадзеянні партнёраў павінна прысутнічаць «логіка дзеянняў». Паводле яго слоў, гаворка ідзе не пра недаплату Беларусі ў бок Расіі за прыродны газ, а пра «разлікі згодна з адвольнай цаной, якая не адпавядае кантракту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?