Штатная колькасць у сістэме судоў зменіцца з 1 верасня ў Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам ад 7 чэрвеня 2016 года нумар 195, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі.

Згодна з дакументам у эканамічных судах Гомельскай і Мінскай абласцей стане на два суддзі больш, у Мінску - на чатыры. У Магілёўскай вобласці будзе на аднаго суддзю менш.

Змяненні закранулі таксама раённыя суды ўсіх абласцей, за выключэннем Брэсцкай.

«Так, на аднаго зменшыцца колькасць суддзяў у раённых судах Докшыцкага, Сенненскага, Калінкавіцкага, Хойніцкага, Іўеўскага, Клецкага, Касцюковіцкага, Барысаўскага, Вілейскага і Клімавіцкага раёнаў, а таксама суда Ленінскага раёна Гродна. Штат суддзяў судоў Навабеліцкага раёна Гомеля і Кастрычніцкага раёна Гродна папоўніцца адным суддзёй, а суда Мінскага раёна — двума», — дадалі ў цэнтры прававой інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?