Хакеры ўкраінскага кіберальянса FalconsFlame, Trinity і Рух8 ўзламалі карпаратыўны партал расійскага прапагандысцкага «Першага канала».

informnapalm.org

Пра гэта паведамілі валанцёры міжнароднай супольнасці InformNapalm на сваім сайце і раскрылі дэталі ўзлому. Па словах кіберактывистаў, аперацыя па ўзломе звёнаў машыны расійскай прапаганды рэалізаваная ў рамках праекта па прымусе Расіі да дэакупацыі Данбаса і выканання ёю абавязкаў па Мінскіх пагадненнях.

«Кібератакі накіраваныя выключна на тыя элементы расійскай прапаганды, якія займаюцца ўтойваннем інфармацыі датычна ваенных злачынстваў РФ на тэрыторыі Украіны», — гаворыцца ў паведамленні валанцёраў.

Дадзеная аперацыя пачалася 25 мая, а першыя вынікі з'явіліся 5 чэрвеня, і, па запэўненні прадстаўнікоў альянсу, будзе доўжыцца роўна да таго моманту, пакуль апошні расійскі вайсковец не пакіне ўкраінскую зямлю. У выніку ўзлому былі апублікаваныя анкетныя дадзеныя ўсіх супрацоўнікаў першага канала.

Акрамя таго, з'явілася магчымасць узламаць асабістыя паштовыя скрыні і воблачныя сховішчы супрацоўнікаў, якія асабліва вызначыліся ў стварэнні і прасоўванні агрэсіўнай прапаганды ў дачыненні да Украіны і яе грамадзян, перадаюць хакеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0