У Пензенскай вобласьці зь пячоры на паверхню выведзеныя астатнія 9 пустэльнікаў, якія знаходзіліся пад зямлёй ад леташняга лістапада.
Сёньня ж пацьвердзіліся зьвесткі пра сьмерць дзьвюх путэльніц, адна зь іх беларуска. Уначы на пятніцу ратавальнікі знайшлі іхнія целы.
У чаканьні «канца сьвету» ў зямлянцы ў сяле Нікольскае знаходзіліся 35 чалавек. Сёлета вясной большая частка пустэльнікаў пакінула пячору.