З 1 ліпеня ў Беларусі стаўка рэфінансавання зніжаецца да 20% супраць ранейшых 22%, паведамляе прэс-служба Нацбанка са спасылкай на рашэнне праўлення і Камітэта па манетарнай палітыцы Нацбанка.

Папярэдняе зніжэнне, таксама на 2 працэнтныя пункты, адбылося 1 мая.

Стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці банкаў зніжаюцца з 27% да 25%, стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці банкаў — з 15 да 13% гадавых.

Акрамя таго, з 1 жніўня змяншаецца гранічны ўзровень працэнтных ставак па новых тэрміновых банкаўскіх укладах фізічных асоб у нацыянальнай валюце, у выпадку перавышэння якога прадугледжваецца павелічэнне рэзервовых патрабаванняў, - з 1,0 да 0,9 стаўкі па пастаянна даступных аперацыях Нацбанка ў форме крэдыту авернайт.

«Прыняццю дадзеных рашэнняў спрыяла, перш за ўсё, запаволенне інфляцыйных працэсаў», - адзначаюць у НББ.

Паводле звестак Белстата, прырост спажывецкіх цэн у маі знізіўся да 0,5% да красавіка 2016 г. і да 12,4% - па адносінах да мая

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0