На дарогах Індыі за мінулы год загінула больш за 146 тысяч чалавек, паведаміла міністэрства транспарту краіны. Гэта азначае, што кожную гадзіну ахвярамі ДТЗ у Індыі становяцца па меншай меры 16 чалавек.

Больш за 50% ахвяр — гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 15 да 34 гадоў. Як падкрэсліў міністр транспарту Індыі Ніцін Гадкары, здарэнні на дарогах забіраюць больш жыццяў, чым войны і эпідэміі.

Таксама, як сведчаць запісы дарожных камер у Індыі, дзе дарогі лічацца аднымі з самых небяспечных у свеце, большасць аўтамабілістаў, пабачыўшы ДТЗ, звычайна праязджаюць міма, ігнаруючы просьбы пацярпелых аб дапамозе.

Згодна з апытаннем, праведзеным SaveLIFE ў 2013 годзе, 74% індыйцаў наўрад ці б вырашыліся спыніцца і дапамагчы ахвярам ДТЗ — як у адзіночку, так і разам з іншымі аўтамабілістамі.

На думку актывістаў, справа не ў недахопе спагады з боку кіроўцаў, а ў тым, што дапамога пацярпелым часцяком цягне за сабой шматлікія праблемы, у тым ліку і з праваахоўнымі органамі.

Акрамя ілжывых абвінавачванняў, людзі таксама часта баяцца, што ім прыйдзецца ўдзельнічаць у якасці сведак у судовым працэсе, які ў Індыі лёгка можа зацягнуцца на шмат месяцаў.

Згодна з дадзенымі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя за 2013 год, Кітай і Індыя з'яўляюцца сусветнымі «лідарамі» па ліку смерцяў на дарогах. Паводле дадзеных СААЗ, усяго ў свеце на дарогах гінуць каля 1,25 мільёна чалавек штогод. Гэта азначае, што на Індыю прыпадае амаль 1/8 усіх смерцяў на дорогах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?