Рух транспарту па вул. Клары Цэткін закрываецца ў ноч з 14 на 15 чэрвеня ў Мінску, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС сталіцы Любоў Трапашка.

Рух перакрыюць з-за будаўніцтва лініі метрапалітэна да заканчэння работ на ўчастку дарогі ад плошчы Багушэвіча да вул. Лібкнехта, а таксама ад вул. Караля да Кальварыйскай.

Падчас перакрыцця вул. Клары Цэткін рух транспарту з часткі дарог вул. Лібкнехта, зав. Паўночнага і вул. Заходняй будзе ажыццяўляцца праз вул. Караля і вул. Дразда. Таксама ў гэты перыяд двухбаковы рух атрымае ўчастак дарогі ад вул. Караля да вул. Дразда. Знакі аб новаўвядзенні усталююць на вул. Караля і вул. Дразда, каб павялічыць прапускную здольнасць дарогі.

У РУУС адзначылі, што на плошчы Багушэвіча зменіцца рэжым працы святлафораў у сувязі з закрыццём участкаў вул. Клары Цэткін.

Прыпынак грамадскага транспарту «Музычны тэатр» на прасп. Дзяржынскага ў напрамку 2-га зав. Р. Люксембург перанясуць за плошчу Багушэвіча, у раёне скрыжавання вул. Няміга з вул. Карла Лібкнехта. Таксама будзе спыненая праца пешаходнага пераходу.

На вул. Няміга ў раёне скрыжавання з вул. Раманаўская Слабада часова спыняць працу пешаходнага пераходу ад дома №28 у напрамку вул. Гарадскі Вал. У гэтым месцы будзе ўстаноўленая дарожная агароджа. Для павелічэння прапускной здольнасці скрыжавання зялёная стрэлка, якая дазваляе рух направа ў бок плошчы Багушэвіча, будзе гарэць даўжэй чым звычайна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?